BE RU EN

Пятро Парашэнка прыняў адстаўку Ігара Каламойскага

  • 25.03.2015, 7:42

Ігар Каламойскі адпраўлены ў адстаўку.

Прэзідэнт Украіны задаволіў ягоную просьбу аб адстаўцы з пасады старшыні Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі. Адпаведны ўказ Пятро Парашэнка падпісаў падчас сустрэчы з ім. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Украіны.

Пятро Парашэнка адзначыў, што Днепрапятроўшчына павінна заставацца надзейнай ахоўнай мяжой на ўсходзе краіны. "Мы павінны забяспечыць мір, стабільнасць і спакой. Днепрапятроўшчына павінна заставацца бастыёнам на ўсходзе Украіны, абараняць мір і спакой грамадзян", - сказаў ён.

Выконваючым абавязкі старшыні Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі будзе прызначаны Валянцін Рэзнічэнка.

Апошнія навіны