BE RU EN

Google і Microsoft прыедуць у Менск навучаць новым праектам

  • 24.03.2015, 20:59

У другой палове красавіка ў Менску пройдзе найбуйнейшая ў рэгіёне сустрэча венчурных інвестараў і тэхналагічных стартапаў.

У рамках Venture Day запланаваны выступленні прадстаўнікоў такіх кампаній, як Microsoft, Google, SAP, Wargaming ды іншых. Чакаецца, што ў канферэнцыі возьмуць удзел найлепшыя стартапы з краін Балтыі, Беларусі, Украіны, Расеіі і Сярэдняй Азіі, піша onliner.by.

Сярод прызоў - стыпендыя на навучанне ў адной з праграм бізнэс-школы IE (Мадрыд), а таксама ўдзел у фінале IE Venture Day у Мадрыдзе.

Канферэнцыя пройдзе 23 красавіка, напярэдадні мерапрыемства адбудзецца TechMinsk Investors Night. Яна збярэ найлепшых выпускнікоў першай школы-акселератара для стартапаў у Беларусі. Каманды змогуць прэзентаваць свае праекты перад міжнароднай аўдыторыяй інвестараў. Удзел у канферэнцыі бясплатны.

Апошнія навіны