BE RU EN

Гібрыдны BMW 3-Series заўважаны на тэстах (Фота)

  • 24.03.2015, 18:01

Фоташпіёнам упершыню атрымалася засняць гібрыдную версію абноўленага BMW 3-Series.

Здымкі былі зробленыя падчас праходжання аўтамабілем тэставых заездаў на Нюрбургрынгу. Навінка атрымае назву 328e і будзе прэзентаваная ў аўтасалоне ў Франкфурце, што пачнецца ў верасні 2015 года, піша autonews.ru.

Мяркуючы з фатаграфій, сур'ёзных вонкавых змен у самаходзе не будзе. Аўтамабіль атрымае новую святлодыёдную оптыку, іншы рэльеф капота і дапрацаваныя краты радыятара.

Сілавая ўстаноўка навінкі ўключае ў сябе 2,0-літровы бензінавы турбамотор, элеткрарухавік і літый-іённы акумулятар. Сумарная магутнасць аўтамабіля складзе 245 к.с. і 400 Нм крутлівага моманту. Выдатак паліва - 2 л на 100 км шляху. Таксама аўтамабіль атрымае васьміступеністую каробку перадач Steptronic.

Паводле папярэдніх звестак, працуючы выключна на электраэнэргіі, навінка зможа праехаць 35 кіламетраў. Зараджаць акумулятар можна ад звычайнай разеткі.

Апошнія навіны