BE RU EN

У менскім метро з'явіліся налепкі з «Пагоняй»

  • 24.03.2015, 15:18

Да Дня Волі ў людных месцах сталіцы з'явіліся патрыятычныя налепкі.

Чытач Яўген даслаў фота, зробленае ў менскім метро. На налепцы напісана «Жыве Беларусь» на фоне «Пагоні» і колераў нацыянальнага сцяга.

«Вось такія налепкі ў нас у менскім метро», - піша ён.

Нагадаем, заўтра ў Менску адбудзецца акцыя, прысвечаная адной з галоўных дат у беларускай гісторыі - дню заснавання Беларускай народнай рэспублікі. Збор абвешчаны на 15:00 ля кінатэатра «Кастрычнік», пасля чаго плануецца шэсце да парку Дружбы народаў, дзе з 17:00 пройдзе мітынг.

Апошнія навіны