BE RU EN

На шматпавярховіку ў Віцебску з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг

  • 24.03.2015, 13:45

Актывісты «Маладой Беларусі» павіншавалі жыхароў Віцебска з Днём Волі.

Напярэдадні свята яны вывесілі забаронены ўладамі бел-чырвона-белы сцяг на шматпавярховым будынку на скрыжаванні Маскоўскага праспекта і вуліцы Чкалава.

Нагадаем, заўтра ў Менску пройдзе дазволенае ўладамі шэсце, прысвечанае 97-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Яго ўдзельнікі збяруцца а 15:00 на пляцоўцы каля кінатэатра «Кастрычнік».

Апошнія навіны