BE RU EN

ЗША пратэставалі міжкантынентальную ракету: відэа запуску

  • 24.03.2015, 10:23

У Каліфорніі ВПС ЗША правялі выпрабавальны запуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты Minuteman III.

Як паведамляе агенцтва AP, запуск ракеты быў праведзены з вайскова-паветранай базы Вандэнбэрг (акруга Санта-Барбара). Пры гэтым ракета не несла зарад, бо яе запуск быў тэставым, піша «Лiга.нет».

Задача тэставага запуску была ў тым, каб атрымаць тэхнічныя звесткі для вядзення і планавання работ у мадыфікацыі сямейства ракет Minuteman.

Апошнія навіны