BE RU EN

Беларускія ды расейскія вайскоўцы праводзяць супольныя вучэнні

  • 23.03.2015, 20:40

23 сакавіка пачаўся супольны штабны трэнінг беларускіх і расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Як растлумачылі ў міністэрстве, штабны трэнінг праходзіць у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл на 2014-2015 навучальны год. Трэнінг будзе доўжыцца да 27 сакавіка.

"Падчас трэнінгу прадстаўнікі вайсковых міністэрстваў дзвюх дзяржаў працягнуць адпрацоўку пытанняў супольнага планавання выкарыстання войскаў на аснове досведу ўзброеных канфліктаў апошніх гадоў", - распавялі ў Мінабароны. Гэты трэнінг - лагічны працяг комплексу супольных мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі і накіраваны на павышэнне аператыўнай сумяшчальнасці органаў вайсковага кіравання дзвюх дзяржаў, якія возьмуць удзел у супольным аператыўным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расеі "Шчыт Саюза-2015".

Апошнія навіны