BE RU EN

«Нармандская чацвёрка» сустрэнецца ў Парыжы 25 сакавіка

  • 23.03.2015, 20:13

Сустрэчу «нармандскай чацвёркі» для ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе запланавана правесці ў Парыжы 25 сакавіка.

Пра гэта УНІАН паведаміў спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Яўген Перабійніс.

«Я магу пацвердзіць, што такая сустрэча плануецца ў Парыжы 25 сакавіка», - сказаў ён.

Пры гэтым спікер адзначыў, што не можа цяпер сказаць, на якім узроўні будзе гэтая сустрэча, але «гэта не будзе ўзровень міністраў замежных спраў».

Нагадаем, 6 сакавіка ў Бэрліне адбылася сустрэча намеснікаў міністраў замежных спраў «нармандскай чацвёркі». На перамовы былі запрошаныя таксама прадстаўнікі АБСЕ, у тым ліку спецпрадстаўнік кантактнай групы Хайдзі Тальявіні і старшыня Спецыяльнай маніторынгавай місіі ва Украіне Эртугрул Апакан.

Апошнія навіны