BE RU EN

У берасцейскага актывіста на мяжы сканфіскавалі сцягі ЕЗ

  • 23.03.2015, 19:50

Берасцейца Андрэя Шарэнду затрымалі на беларуска-польскай мяжы сёння ўночы.

Як стала вядома charter97.org, актывіст апазіцыі ехаў на аўтобусе Варшава-Менск. Падчас праходжання пашпартнага кантролю на беларускай мяжы Андрэй Шарэнда быў затрыманы. Гэта адбылося прыблізна а 2-й гадзіны ночы. Актывіста надгледзелі, падчас чаго ў яго былі знойдзеныя сем сцягоў Еўрапейскага Звязу. Начальнік аддзела мытнай рэгістрацыі і кантролю Вячаслаў Панасюк, які праводзіў надгляд разам з капітанам в/ч 2187 І.Шарко, прыняў пастанову аб іх канфіскацыі для «правядзення экспэртызы».

Андрэя Шарэнду вызвалілі праз некалькі гадзін пасля затрымання. Берасцеец мяркуе, што ягонае імя занеслі ў «чорны спіс» грамадскіх актывістаў, якіх рэгулярна надглядаюць пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы.

«Набліжаюцца чарговыя так званыя «выбары», і ўлады хочуць на корані спыніць усякую грамадскую чыннасць. А сцягі Еўрапейскага Звязу ў нашай краіне фактычна з'яўляюцца забароненай сімволікай. Таму нядзіўна, што іх сканфіскавалі», - сказаў Андрэй Шарэнда.

Апошнія навіны