BE RU EN

Вярхоўная Рада прызнала частку Данбаса акупаванай тэрыторыяй

  • 23.03.2015, 14:46

Спікер Вярхоўнай Рады падпісаў пастанову аб прызнанні асобных раёнаў і населеных пунктаў Данецкай і Луганскай абласцей акупаванымі тэрыторыямі.

Аб гэтым паведамляецца на сайце парламента Украіны.

Там пазначана, што старшыня Уладзімір Гройсман паставіў свой подпіс пад пастановай №2396 у панядзелак 23 сакавіка.

Нагадаем, 17 сакавіка Вярхоўная Рада прагаласавала за прызнанне часткі Данецкай і Луганскай абласцей акупаванымі тэрыторыямі.

Дакумент уваходзіць ў дзеянне з наступнага дня пасля яго апублікавання.

Апошнія навіны