BE RU EN

У Менску праз пажар у смеццеправодзе былі эвакуаваныя жыхары дома

  • 23.03.2015, 11:21

Ад электразабеспячэння адключылі чатыры пад'езды.

У Менску праз пажар у ствале смеццеправода ноччу з 22 на 23 сакавіка ратавальнікі эвакуавалі 18 жыхароў дзевяціпавярховага дома, размешчанага на 2-ім завулку Баграціёна, паведамілі БелТА ў МНС Беларусі.

Ва ўстанове таксама паведамілі, што полымя пашкодзіла электраправодку ў склепе дзевяціпавярховіка. Ад электразабеспячэння адключылі чатыры пад'езды. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца, найбольш імаверная версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС

Фота: МНС

Апошнія навіны