BE RU EN

Кіраўнік ЦРУ заклікаў ціснуць на Пуціна

  • 22.03.2015, 19:27

ЗША павінны працягнуць ціск на прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна дзеля Украіны.

Пра гэта заявіў дырэктар ЦРУ Джон Брэнан.

"Думаю, нам неабходна працягваць ціснуць на Пуціна для таго, каб украінскі народ і ўкраінскі ўрад маглі мець мірную і бяспечную будучыню", - сказаў Джон Брэнан у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News.

Такі ціск наносіць шкоду Расеі і расейцам, і Пуцін гэта выдатна разумее, упэўнены кіраўнік ЦРУ, пішуць "Подробности".

На ягоную думку, "Пуцін павінен усвядоміць, што калі Расея хоча адыгрываць адпаведную ёй ролю ў свеце, яна павінна паважаць тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць краін, якія знаходзяцца ў яе рэгіёне".

Апошнія навіны