BE RU EN

На Чырвонай плошчы без тлумачэння прычын затрыманыя 19 чалавек

  • 22.03.2015, 15:40

Дзевятнаццаць чалавек затрыманыя сёння на Чырвонай плошчы. Прычыны затрымання не паведамляюцца.

Паводле звестак выдання, на сёння дзевяць затрыманых знаходзяцца ў АУС «Тверской», яшчэ дзесяць - у АУС «Китай-город», паведамляе АУС-Інфа.

Адна з затрыманых паведаміла, што хадзіла з сяброўкай па ЧЫрвонай плошчы, калі да іх падышлі супрацоўнікі паліцыі і без тлумачэння прычынаў папрасілі прайсці ў аўтобус.

Некаторыя відавочцы паведамілі, што на плошчы былі заўважаныя людзі ў цішотках з надпісам «Раб валютнай іпатэкі».

Апошнія навіны