BE RU EN

Мартэн Фуркад здабыў Вялікі Крышталёвы глобус

  • 21.03.2015, 19:55

Француз Мартэн Фуркад стаў пераможцам агульнага заліку Кубка свету ў біятлоне ў сэзоне-2014/15.

У суботу на заключным, дзявятым этапе Кубка свету ў Ханты-Мансійску адбыўся перадапошні старт сэзону - гонка пераследу, у якой двухразовы алімпійскі чэмпіён Сочы заняў 4-е месца, піша gazeta.ua.

У агульным заліку Мартэн Фуркад набраў 1036 балаў і стаў недасягальным для найбліжэйшага пераследніка Антона Шыпуліна (924). На трэцім радку размясціўся славенец Якаў Фак (840).

Дадамо, што ў гонцы пераследу з адным пудлам перамог канадзец Натан Сміт.

Вынікі гонкі пераследу

1. Натан Сміт (Канада) - 32.04,9 (0+0+0+1)

2. Бэнэдыкт Доль (Нямеччына) - +24,0 (0+0+1+1)

3. Антон Шыпулін (Расея) - +35,5 (1+1+0+2)

Апошнія навіны