BE RU EN

Дар'я Домрачава: Заўзятары даслоўна выратавалі мяне

  • 21.03.2015, 19:04

Беларуская біятланістка пасля перамогі на этапе Кубка свету ў Ханты-Мансійску распавяла пра інцыдэнт на другой страляніне.

«Перамогу я б хацела падзяліць з заўзятарамі з Ханты-Мансійска, якія даслоўна выратавалі мяне. Я ледзь была не стала страляць стоячы, зноў пераблытаўшы, як гэта было некалькі гадоў таму ў Обэрхофе.

Ужо амаль падрыхтавалася да стаяння, як пачула крыкі: «Даша, лежачы, лежачы!» Калі б не мае прыхільнікі, то, магчыма, гэтай перамогі не было б», - цытуе Домрачаву championat.com.

Апошнія навіны