BE RU EN

Музыкі сыгралі творы Баха ў пераходах менскага мэтро

  • 21.03.2015, 18:25

У Менску 21 сакавіка прафесійныя музыкі на працягу гадзіны гралі творы Ягана Сэбасцьяна Баха ў пераходах мэтро.

Незвычайныя канцэрты прайшлі на дзесяці станцыях мэтрапалітэна. Яны былі прымеркаваныя да 330-годдзя з дня нараджэння кампазітара, піша БелаПАН.

У акцыі ўзялі ўдзел блізу 20 музыкаў: прадстаўнікі Асацыяцыі маладых беларускіх кампазітараў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі, студэнты Беларускай акадэміі музыкі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Фота: БелаПАН

Апошнія навіны