BE RU EN

У Печах скончыў жыццё самагубствам жаўнер тэрміновай службы

  • 21.03.2015, 14:23

21 сакавіка ў 72 аб'яднаным навучальным цэнтры ў Печах вайсковец тэрміновай службы скончыў жыццё самагубствам.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

У Мінабароны заявілі, што для высвятлення сапраўдных прычын здарэння праводзяцца следчыя дзеянні. У міністэрстве таксама выказалі спачуванні родзічам і блізкім вайскоўца.

Пра якія-небудзь падрабязнасці здарэння не паведамляецца.

72-і гвардзейскі аб'яднаны навучальны цэнтр знаходзіцца ў вайсковым гарадку Печы ў Барысаве Менскай вобласці.

Нагадаем, кагадзе, 5 сакавіка, у Гарадзенскай памежнай групе застрэліўся вайсковец тэрміновай службы.

Апошнія навіны