BE RU EN

NATO гатова разглядаць заяўку Украіны

  • 21.03.2015, 10:18

NATO гатова вывучыць заяўку Украіны на сяброўства ў альянсе, калі яна падасць яе.

Пра гэта паведаміў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг у Брусэлі на форуме, арганізаваным Фондам Маршала, паведамляе Укрінформ.

"Ці будзе Украіна чальцом NATO ці не - гэта пытанне, з якім павінна вызначыцца Украіна, - ці будзе яна падаваць заяўку. Калі падасць, мы вывучым яе заяўку такім жа чынам, як мы вывучаем заяўкі ад усялякай іншай краіны", - сказаў генеральны сакратар.

У 2015 годзе падраздзяленні і асобныя вайскоўцы Узброеных сіл Украіны возьмуць удзел у 237 мерапрыемствах індывідуальнай праграмы партнёрства з NATO.

Апошнія навіны