BE RU EN

ХК «Дынама» шукае абаронцу, які будзе «выносіць усіх»

  • 20.03.2015, 21:20

Генэральны мэнэджэр менскага «Дынама» распавёў аб патрабаваннях да патэнцыйных абаронцаў клуба.

Уладзімір Беражкоў адказаў на пытанні партала tut.by.

- У інтэрв'ю афіцыйнаму сайту Вы адзначылі, што шукаеце для «Дынама» «пітбуля». Вядома, што гаворка ідзе пра абаронцу, але ці не маглі б канкрэтызаваць, якога плану гулец абароны цяпер патрэбны клубу?

- Умоўны Фрэгрэн. Цягавіты і жорсткі абаронца. Гулец, які будзе выносіць усіх з лапіка. У плэй-оф мы асабліва пільна адчулі брак фізічнай дужасці ў абароне. Калі спаборнік доўга шкуматае нас у зоне, не стае абаронцы, які можа элементарна забраць шайбу, вырваць яе зубамі. У матчах на вылет, напал і хуткасці ў якіх моцна адрозніваюцца ад рэгулярнага сэзону, нам бракавала менавіта такога хакеіста. Магчыма, мы набудзем яго не цяпер, а ўжо падчас сэзону.

Апошнія навіны