BE RU EN

Curiosity знайшоў на Марсе тлушчавыя кісліны

  • 20.03.2015, 20:49

Сярод малекул арганічных злучэнняў, выяўленых на Марсе касмічным апаратам Curiosity, выявіліся тлушчавыя кісліны.

Пра гэта было абвешчана на навуковай канферэнцыі ў Тэхасе, перадае BBC.

У раслінных і жывёльных арганізмах тлушчавыя кісліны ўтвараюцца як прадукты вугляводнага і тлушчавага абмену.

Пакуль не выпадае высветліць, ці з'яўляецца паходжанне малекул біялагічным.

Ёсць імавернасць, што ва ўзятую пробу марсіянскага грунту патрапілі дамешкі, прывезеныя марсаходам з Зямлі.

Апошнія навіны