BE RU EN

Грыбаўскайтэ ў Кіеве ўручаць прэмію «Чалавек года»

  • 20.03.2015, 20:35

Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ ў суботу, 21 сакавіка, наведае Кіеў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніцы Літоўскай дзяржавы.

"Прэзідэнтка Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайтэ ў суботу, 21 сакавіка, адправіцца з візітам у Кіеў, дзе ёй будзе ўручаная прэмія "Чалавек года" за паслядоўную і чынную падтрымку еўрапейскага выбару Украіны. У Кіеве таксама адбудуцца сустрэчы прэзідэнткі Літвы з кіраўніком Украіны Пятром Парашэнкам і прэм'ер-міністрам Арсеніем Яцанюком", - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у студзені Найвышэйшая Акадэмічная Рада Украіны абвясціла прэзідэнтку Літвы Далю Грыбаўскайтэ чалавекам года.

Гэты тытул у сфэры грамадска-палітычнай дзейнасці на чале дзяржавы прысуджаны за цвёрдую і паслядоўную падтрымку незалежнасці Украіны.

Апошнія навіны