BE RU EN

Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы: Мы робім усё, каб унікнуць Трэцяй сусветнай вайны

  • 20.03.2015, 19:08

Цяпер гаворка не ідзе пра пачатак Трэцяй сусветнай вайны, Захад робіць усё для таго, каб яна не пачалася.

Пра гэта сказаў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Станіслаў Казей у эфіры TOK FM, піша "Еўрапейская праўда".

"Пра пачатак Трэцяй сусветнай вайны, напэўна, размова не ідзе, цяпер усе працуюць над тым, каб да гэтага не дайшло", - сказаў ён.

"Мусібыць, нам пагражае пачатак новай халоднай вайны, калі мы ўжо ў ёй не знаходзімся", - дадаў Казей.

Паводле ягоных слоў, узмацненне NATO за апошні час тлумачыцца зменамі ў палітыцы Расеі.

, - адзначыў кіраўнік Бюро нацбяспекі.

Паводле ягоных слоў, агрэсія ва Украіне пазначыла гэты зрух у палітыцы Расеі.

Нагадаем, з пачатку года NATO правала шэраг вучэнняў на ўсходнім флангу, шэраг вучэнняў запланавана правесці да канца года.

Апошнія навіны