BE RU EN

Домрачава заняла трэцяе месца на этапе Кубка свету

  • 20.03.2015, 16:56

Спрынтэрская гонка на апошнім этапе Кубка свету ў Ханты-Мансійску прайшла не вельмі ўдала для беларускай біятланісткі.

Дар'я Домрачава паказвала ўсё тую ж фірмовую хуткасць, але двойчы прамахнулася. Дыстанцыю 7,5 кіламетраў беларуска прабегла за 20 хвілін 4,6 секунды.

На секунду яе абагнала немка Лаура Дальмайер. А першай стала галоўная спаборніца Домрачавай у барацьбе за Вялікі хрустальны глобус Кайса Макарайнен. Фінка прамахнулася толькі адзін раз і прывезла беларусцы на фінішы 15,5 секунды.

Пасля гэтай гонкі Домрачава ўсё яшчэ застаецца на першым радку ў агульным заліку, але фінку ад яе аддзяляюць ўсяго дзевяць балаў.

Апошнія навіны