BE RU EN

Пяць дзяржаў NATO правядуць вучэнні ў Чэхіі

  • 20.03.2015, 16:22

У Чэхіі на палігоне Балеціцэ на поўдні краіны з 22 чэрвеня да 3 ліпеня пройдуць вучэнні сіл СПА пяці дзяржаў-сябраў NATO.

Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Міністэрства абароны Яна Самова, паведамляяе «Корреспондент».

«Упершыню на тэрыторыі Чэхіі цягам аднаго дня адбудуцца сумесныя вучэбныя стрэльбы зенітных артылерыйскіх дывізіёнаў Чэхіі, Славакіі, Літвы, Вугоршчыны і ЗША пад кіраўніцтвам 25-га Страканіцкага зенітнага ракетнага палка», - паведаміла яна.

У навучальных манеўрах пад назвай Tobruq Legacy 2015 возьмуць удзел больш за 400 вайскоўцаў з падраздзяленняў наземнай і супрацьпаветранай абароны.

Як паведамлялася раней, прэзідэнт Чэхіі прапанаваў стварыць у краіне нацыянальную гвардыю.

Апошнія навіны