BE RU EN

Lufthansa скасавала больш за палову рэйсаў праз забастоўку

  • 20.03.2015, 11:57

Акцыя пратэсту закранула больш за 94 тысячы пасажыраў.

Пілоты авіякампаніі Lufthansa ў пятніцу, 20 сакавіка, працягнулі страйк. скасаваныя 790 з 1400 рэйсаў сярэдняй працягласці, акцыя пратэсту закранула больш за 94 тысячы пасажыраў. Частка рэйсаў скасаваная таксама праз забастоўку авіядыспетчараў у Італіі, адзначае агенцтва dpa.

Цяперашняя забастоўка стала 14-й па ліку з пачатку тарыфнага канфлікту, які ўзнік год таму. Яна пачалася ў сераду, 18 сакавіка. Прафзвяз лётчыкаў грамадзянскай авіяцыі Нямеччыны Cockpit абвясціў аб намеры працягнуць акцыю пратэсту і ў суботу, 21 сакавіка, паведамляе Deutsche Welle.

Падчас тарыфных перамоваў прафзвяз настойвае на захаванні ўстаноўленага раней ўзросту выхаду пілотаў на датэрміновую пенсію і спрабуе супрацьстаяць намерам кіраўніцтва авіякампаніі павялічыць лік бюджэтных авіяперавозак, што праводзяцца даччыным лаўкостэрам Eurowings.

Апошнія навіны