BE RU EN

Гарбачоў прадказаў пачатак «гарачай вайны» праз Украіну

  • 20.03.2015, 11:16

Былы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў мяркуе, што хутка пачнецца вялікая вайна.

Былы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў мяркуе, што канфлікт ва Украіне стаў вынікам зрыву перабудовы і яшчэ некалькіх фактараў. Акрамя таго, ён спрагназаваў пачатак «гарачай вайны».

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Российской газете».

«Не буду тут падрабязна казаць аб украінскім канфлікце. Яго глыбінная прычына - у зрыве перабудовы, у безадказных пастановах, якія былі прынятыя ў Белавежскай пушчы кіраўнікамі Расеі, Украіны і Беларусі. Наступныя гады сталі для Украіны выпрабаваннем на разрыў. Уцягваючы краіну ў «еўраатлантычную супольнасць», Захад дэманстратыўна ігнараваў інтарэсы Расеі», - сцвярджае Гарбачоў.

З ягоных слоў, ад гэтага ніхто не выйграў.

"Прайгралі ўсе. Узнікла рэальная небяспека новай «халоднай» і нават «гарачай» вайны», - сказаў былы прэзідэнт СССР.

Апошнія навіны