BE RU EN

У Ельску міліцыянты збілі чарнобыльскага ліквідатара

  • 20.03.2015, 11:01

Пасля гэтага ліквідатар доўгі час праходзіў лячэнне ў клініках Гомельскай вобласці.

Да чарнобыльскага ліквідатара, інваліда другой групы, чальца аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Васіля Сіліверстрава з Калінкавічаў беспадстаўна ўжывалі сілу і ўдушэнне супрацоўнікі Ельскага РАУС пад кіраўніцтвам маёра Аляксандра Мядзведзкага, паведамілі charter97.org у прэс-службе БХД.

Пасля гэтага ліквідатар доўгі час праходзіў лячэнне ў клініках Гомельскай вобласці. У дачыненні да міліцыянтаў была распачатая крымінальная справа. Аднак ужо пяты месяц яе спрабуюць ануляваць.

Апошнія навіны