BE RU EN

У менскім анкалагічным дыспансеры - «лакальная надзвычайная сітуацыя»

  • 20.03.2015, 10:50

Там адбылася разгерметызацыя ёмістасці адстойніка, куды скідалі адкіды з аддзялення радыёёднай тэрапіі.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«Сітуацыя, якая адбылася ў Менскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры падчас эксплуатацыі адстойнікаў вадкіх адкідаў са скідамі з аддзялення радыёёднай тэрапііі (ёд-131, перыяд паўраспаду - 8 дзён), класіфікаваная як лакальная надзвычайная сітуацыя. Як мяркуецца, прычына - парушэнне герметычнасці ёмістасці адстойніка.

Пагрозы для здароўя персаналу і насельніцтва, а таксама забруджвання тэрыторыі няма. Правядзенне працэдур радыёёднай тэрапіі ва ўстанове аховы здароўя часова прыпыненае.

На аб'екце вядзецца штодзённы радыяцыйны кантроль, працуе камісія надзвычайных сітуацый», - адзначылі там.

Апошнія навіны