BE RU EN

Moody's панізіла рэйтынг ЕАБР

  • 20.03.2015, 10:18

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Еўразійскага банка развіцця з «A3» да «Baa1».

Прагноз паводле рэйтынгу захаваны на ўзроўні «стабільны», піша АФН.

Зніжэнне доўгатэрміновага рэйтынгу ЕАБР выклікана зніжэннем рэйтынгу Расеі, якая з'яўляецца найбуйнейшым акцыянерам банка (66%), да смеццевага рэйтынгу. Такім чынам, дзель капіталу банка, якая прыпадае на краіны з інвестыцыйным рэйтынгам, абрынулася амаль са 100% да 33%, якія з'яўляюцца дзеллю Казахстана.

Кароткатэрміновы рэйтынг ЕАБР пацверджаны на ўзроўні «Prime-2».

Фота: Shutterstock

Апошнія навіны