BE RU EN

Сутычкі ў Нагорным Карабаху: ёсць забітыя

  • 20.03.2015, 9:34

19 сакавіка на лініі судакранання армянскіх і азербайджанскіх войскаў у Нагорным Карабаху адбыўся бой.

Звесткі пра забітых адрозніваюцца, паведамляе BBC.

Міністэрства абароны Азербайджана заявіла, што да 20 вайскоўцаў узброеных сіл Арменіі былі забітыя ці параненыя ў выніку «цяжкага ўдару, нанесенага па ворагу».

У прэс-службе мінабароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі паведамілі аб трох загінулых і чатырох параненых.

Шматгадовы канфлікт вакол Нагорнага Карабаху паміж Азербайджанам і Арменіяй да гэтага часу не развязаны. Сам Нагорны Карабах, а таксама сем прылеглых азербайджанскіх раёнаў знаходзяцца пад кантролем армян.

Апошнія навіны