BE RU EN

Сэйм Літвы заклікае націснуць на Расею

  • 20.03.2015, 9:17

Літоўскія парламентарыі рэзалюцыяй заклікалі міжнародную супольнасць націснуць на Расею.

Сэйм краіны патрабуе неадкладнага правядзення расследавання забойства расейскага апазіцыянера Барыса Нямцова і прыцягнення вінаватых да адказнасці. За такую рэзалюцыю прагаласаваў 81 чалец парламента Літвы, адзін быў супраць, пяць парламентарыяў устрымаліся, паведамляе ru.DELFI.lt.

У дакуменце таксама выказваецца спачуванне блізкім Барыса Нямцова, ён названы блізкім для Літвы чалавекам. У рэзалюцыі гаворыцца, што ягоная гібель патрэсла Літву.

Крытык расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Барыс Нямцоў быў забіты ўвечары 27 лютага недалёка ад Крамля.

Апошнія навіны