BE RU EN

Замежных кіроўцаў прымусяць плаціць за паліва рублямі

  • 2.03.2015, 21:22

Замежнікі могуць запраўляцца на нацыянальных дарогах Беларусі толькі за беларускія рублі.

Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў і Нацыянальнага банка №148/8 ад 27 лютага 2015 года.

Згодна з дакумэнтам, выйшла з дзеяння пастанова Саўміна і Нацбанка №799/13 ад 20 чэрвеня 2011 года, якой было ўстаноўлена, што "запраўка аўтамабіляў, зарэгістраваных у замежных дзяржавах, маторным палівам на аўтазаправачных станцыях, размешчаных на аўтамабільных дарогах агульнага карыстання з нумарацыяй "М" , "М/Е" і ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках, у межах якіх ўстаноўленая памежная тэрыторыя Беларусі, ажыццяўляецца выключна за даляры ЗША, еўры, расейскія рублі".

Пастанова №148/8 уваходзіць у дзеянне ў аўторак.

Нагадаем, Нацбанк з 1 сакавіка спыніў выдачу суб'ектам валютных аперацый дазволу на выкарыстанне ў разліках з фізічнымі асобамі замежнай валюты падчас ажыццяўленні раздробнага гандлю, выкананні паслуг на нацыянальных аўтамабільных дарогах з нумарацыяй "М", "М/Е" і ў пунктах прапускання праз Дзяржаўную мяжу Беларусі, рэалізацыі аўтамабільнага бензіну усіх марак, дызельнага паліва і звадкаванага газу, а таксама пры ажыццяўленні страхавой і турыстычнай дзейнасці. Раней выдадзеныя дазволы сёння ўжо не дзейнічаюць.

Навацыя не распаўсюджваецца на выкарыстанне замежнай валюты ў разліках з фізічнымі асобамі ў крамах бязмытнага гандлю. Захады для максімальнага скарачэння выпадкаў выкарыстання замежнай валюты падчас правядзення разлікаў на тэрыторыі Беларусі закліканыя падвысіць давер насельніцтва і суб'ектаў гаспадарання да нацыянальнай валюты і абараніць унутраны спажывецкі рынак.

Апошнія навіны