BE RU EN

З Менска дэпартавалі 46 замежнікаў

  • 2.03.2015, 20:15

У выніку правядзення ў Менску 25-27 лютага спецаперацыі «Нелегал» з краіны былі дэпартаваныя 46 іншаземцаў.

Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміў начальнік управы грамадзянства і міграцыі ГУУС Менгарвыканкама Ігар Дарашчонак.

У рамках аперацыі праводзілася комплексная адпрацоўка рынкаў, гатэляў, інтэрнатаў, чыгуначных станцый, будаваных аб'ектаў, прыватных адрасоў, на якіх незаконна жылі замежныя грамадзяне, а таксама іншых месцаў магчымага з'яўлення іншаземцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Менска без прававых падстаў.

За парушэнне міграцыйнага заканадаўства, у тым ліку парадку ўезду-выезду і знаходжання ў Беларусі, да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя 309 чалавек.

У дачыненні да 3 замежных грамадзян, якія парушылі тэрмін забароны ўезду ў Беларусь, распачатыя крымінальныя справы.

Апошнія навіны