BE RU EN

РЕН ТВ паведаміў аб выяўленні машыны забойцаў Нямцова

  • 2.03.2015, 18:34

Расейскі канал паведаміў аб выяўленні аўтамабіля, якім нібы скарысталіся забойцы палітыка Барыса Нямцова.

У матэрыяле на сайце тэлеканала гаворыцца, што самаход ЗАЗ Chance быў зарэгістраваны ў Падмаскоўі.

Гаспадыню аўто, якая жыве ў Маскоўскай вобласці, ўжо дапыталі. Высветлілася, што самаход яна даўно прадала, піша Lenta.ru.

Паводле звестак РЕН ТВ, аўтамабіль, на якім схаваліся кілеры, знайшлі нібыта 1 сакавіка. З ім доўгі час працавалі спецыялісты, якія знайшлі, апроч іншага, біялагічны матэрыял - валасы.

«Атрымалася высветліць пэўнае кола асоб, іх цяпер шукаюць», - паведаміла крыніца.

Барыса Нямцова забілі позна ўвечары 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце ў Маскве недалёка ад Крамля. Паліцыя расследуе факт паводле артыкула пра забойства.

Апошнія навіны