BE RU EN

Лінглэ прызнаны лепшым нападнікам лютага ў КХЛ

  • 2.03.2015, 16:35

Камісія вызначэння лепшых хакеістаў чэмпіянату КХЛ сезона 2014/2015 вызначыла лаўрэатаў лютага ў чатырох намінацыях.

Лепшым брамнікам прызнаны Андэрс Нільсан («Ак Барс»), у 8 сустрэчах адзін раз сыграў «на нуль», адбіўшы 94,12 адсоткаў кідкоў пры каэфіцыенце надзейнасці 1,49 за гульню, піша by.tribuna.com.

Лепшым абаронцам прызнаны Дэран Куінт («Трактар»), у 10 матчах набраў 11 (5 + 6) балаў, зарабіўшы паказчык карыснасці «9», не правёўшы ні адной гульні з адмоўным паказчыкам.

Лепшым нападнікам прызнаны Чарльз Лінглэ («Дынама» Менск), у 12 матчах які набраў 17 балаў - 8 галоў і 9 перадач.

Лепшым навічком прызнаны Максім Мамін (ЦСКА), у 10 матчах які набраў 6 (2 + 4) балаў, зарабіўшы паказчык карыснасці «+6» пры сярэднім гульнявым часе 10 хвілін 5 секунд.

Апошнія навіны