Былы дэсантнік з Ваўкавыска напаў на двух студэнтаў
- 2.03.2015, 16:27
Жыхар Ваўкавыска 1992 нараджэння ў стане алкагольнага ап'янення напаў на двух студэнтаў.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе УУС Гарадзенскага гарвыканкама.
Маладзён нідзе не працуе і не так даўно служыў у паветрана-дэсантных войсках. У той дзень хлопец ужыў алкаголь і бліжэй да вечара зноў пайшоў у краму, дзе прычапіўся да двух студэнтаў.
Першапачаткова сваю агрэсію хуліган абрынуў не на пацярпелага, а на яго таварыша, які абыйшоўся без цялесных пашкоджанняў - яго сябар акуратна адвёў у краму. Пакуль моладзь была ў гандлёвым аб'екце, падазраваны асэнсаваў, хто не даў рэалізаваць яму планы, пасля чаго на выхадзе збіў «міратворцу».
Апошні, як толькі абмінула пагроза, неадкладна звярнуўся ў міліцыю. Праз пару гадзін сышчыкі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу нападніка.
Крымінальная справа распачатая паводле артыкула «хуліганства».