BE RU EN

Пенсіянерка «замінавала» лякарню ў Шчучыне

  • 2.03.2015, 14:06

65-гадовая жыхарка вёскі Мардасы Гарадзенскай вобласці патэлефанавала ў раённую лякарню Шчучына і паведаміла аб тым, што ў будынку закладзеная выбухоўка.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

«У Шчучыне аб 11:50 праз тэлефон 102 паступіла паведамленне аб тым, што аб 11:45 у тэрапеўтычнае аддзяленне шпіталю затэлефанавала невядомая і паведаміла, што ў будынку закладзенае выбуховае прыстасаванне. Падчас праведзенага комплексу дзеянняў прылада не выяўленая, інфармацыя не пацвердзілася. Праводзілася эвакуацыя 74 чалавек. Высветлена, што тэлефанавала пенсіянерка, 1950 года нараджэння, жыхарка вёскі Мардасы, якая затрыманая», - гаворыцца ў паведамленні.

Распачатая крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 340 КК РБ (свядома хлуслівае паведамленне аб небяспецы). Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф, арышт да шасці месяцаў, абмежаванне волі да трох гадоў або пазбаўленне волі да пяці гадоў.

Апошнія навіны