BE RU EN

Адвакат: Суду супраць украінскага дэпутата Ганчарэнкі не будзе

  • 2.03.2015, 12:13

У Міністэрства ўнутраных спраў Расеі ўжо няма прэтэнзій да народнага дэпутата Украіны Аляксея Ганчарэнкі, суду не будзе.

Пра гэта ў сваім Twitter паведаміў адвакат Мікалай Полазаў.

"Суду ў дачыненні да дэпутата Вярхоўнай Рады Аляксея Ганчарэнкі не будзе. МУС заявіла аб адсутнасці прэтэнзій да яго. Яшчэ Маркін са СК павінен папрасіць прабачэння", - паведаміў Полазаў.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксей Ганчарэнка мае намер ужо ў панядзелак вярнуцца ва Украіну, піша РБК-Украіна.

Нагадаем, дэпутата Аляксея Ганчарэнку затрымалі 1 сакавіка ў Маскве на жалобным маршы. Следчы камітэт РФ заявіў, што Ганчарэнку дапытвалі паводле справы аб замаху на забойства грамадзяніна РФ у адэскіх беспарадках 2 траўня.

Дэпутат распавёў, што ўжо пасля затрымання яго збівалі. Ганчарэнка прасіў выклікаць лекара, аднак гэта так і не было зроблена.

Апошнія навіны