BE RU EN

Нямецкі амбудсмэн: Крытыкам Пуціна ў Расеі жыць небяспечна

  • 2.03.2015, 11:07

Становішча іншадумцаў у Расеі становіцца рызыкоўным.

Пра гэта заявіў у апублікаваным ў панядзелак, 2 сакавіка, інтэрв'ю газеце Ruhr-Nachrichten упаўнаважаны ўрада Нямеччыны ў правах чалавека Крыстоф Штрэсэр (Christoph Strässer). З ягоных слоў, усе, хто адкрыта выступае ў Расеі супраць "сістэмы Пуціна", не можа адчуваць сябе ў бяспецы, паведамляе Deutsche Welle.

Забойства расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова ў цэнтры Масквы нямецкі амбудсмэн назваў "запалохваючай эскалацыяй". Ён таксама адзначыў, што ў Расеі "пануе абстаноўка страху".

Штрэсэр раскрытыкаваў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна за ягоную бяздзейнасць у працэсе ўмацавання грамадзянскай супольнасці. На думку палітыка, расейскі лідар не ўсведамляе, што без апазіцыі краіна не ступіць на шлях дэмакратычнага развіцця.

Фота: dpa

Апошнія навіны