BE RU EN

Беларусы ўзялі ўдзел у набажэнстве за Надзею Саўчанку ў Кіеве

  • 2.03.2015, 9:12

На Сафійскай плошчы ў Кіеве адбыўся ўсеўкраінскі малебен «За Украіну, за Мір, за Надзею».

На акцыі прысутнічалі і беларусы з бел-чырвона-белымі сцягамі, паведамляе «Радыё Свабода».

Пасля завяршэння набажэнства шмат удзельнікаў пайшлі на Майдан Незалежнасці каб ускласці кветкі ў памяць пра Барыса Нямцова.

Надзея Саўчанка была выкрадзеная баевікамі ў Данбасе летам 2014 года, а затым яе перавезлі ў Расею, дзе абвінавацілі ў датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў. Таксама ў Расеі ўкраінскую лётчыцу абвінавацілі ў незаконным перасячэнні мяжы.

26 кастрычніка 2014 г на пазачарговых парламенцкіх выбарах Саўчанка была абраная народным дэпутатам паводле спіса партыі «Бацькаўшчына». Вярхоўная Рада дэлегавала яе ў ПАРЭ.

15 снежня Саўчанка абвясціла галадоўку.

10 лютага Басманны суд Масквы падоўжыў тэрмін арышту Саўчанкі да 13 траўня.

Апошнія навіны