BE RU EN

З Беларусі ў Расею не прапусцілі 300 тысяч яек

  • 19.03.2015, 21:12

Партыю курыных яек вярнулі ў Беларусь супрацоўнікі ўправы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей.

Пастанова аб забароне на ўвоз была прынятая праз ветэрынарныя парушэнні. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

Партыя яек колькасцю 302 тысячы штук вырабу КСУП "Племптушказавод "Беларускі" ўвозілася 18 сакавіка праз ППУ "Чырвоны Камень". Груз павінен быў прайсці праз Бранск у Арлоўскую вобласць.

"Падчас кантролю спецыялісты Рассельгаснагляду высветлілі, што назва і адрас прадпрыемства, названыя ў ветэрынарным сертыфікаце і Рэестры прадпрыемстваў Мытнага саюза, не адпавядалі звесткам маркаваных этыкетак. Акрамя таго, у пашпарце якасці адсутнічала інфармацыя аб назве прадукцыі", - гаворыцца ў паведамленні.

Груз быў вернуты ў Беларусь.

Апошнія навіны