BE RU EN

Расея падвоіла колькасць войскаў, якія ўдзельнічаюць у вучэннях

  • 19.03.2015, 16:59

Колькасць асабовага складу, які ўдзельнічае ў вучэннях, даведзеная да 80 тысяч чалавек, а колькасць авіяцыйнай тэхнікі - да 220 адзінак.

Пра гэта заявіў начальнік Генеральнага штаба УС Расеі Валерый Герасімаў, паведамляе BBC.

З 16 да 21 сакавіка ў Расеі праходзіць пазапланавая праверка боегатоўнасці ўзброеных сілаў, у якой зроблены асаблівы акцэнт на адпрацоўцы дзеянняў у Арктыцы. У вучэннях таксама задзейнічаныя войскі на Каўказе, Балтыцы і Сахаліне.

Гэта - чарговая з серыі праверак боегатоўнасці войска Расеі, якія адбываюцца на фоне пагаршэння стасункаў краіны з Захадам праз крызіс вакол Украіны.

Фота: Reuters

Апошнія навіны