BE RU EN

«Баец у вышыванцы» Валент брутальна накаўтаваў тайца ў Бангкоку (Відэа)

  • 19.03.2015, 16:44

Студэнцкая нацыянальная каманда Беларусі выступае на Сусветнай універсіядзе ў Тайландзе.

У сераду, 18 сакавіка, у Тайландзе распачалася Сусветная ўніверсіяда ў муай-тай. Спаборніцтвы праводзяцца пры падтрымцы Міжнароднага алімпійскага камітэта. Цырымонія адкрыцця была настолькі яскравай, што такога не ўбачыш на дарослых чэмпіянатах свету, пераклад «Еўрарадыё».

Год таму ва ўніверсітэце вучыўся і беларускі баец Зміцер Валент. Ён таксама меў права паўдзельнічаць у турніры.

Нагадаем, што летась восенню Валент выйшаў на рынг, надзеўшы нацыянальную беларускую вышыванку. У сваім першым паядынку Універсіяды беларус сышоўся з тайцам і накаўтаваў спаборніка ўдарам «з локця». Самымі ж прынцыповымі спаборнікамі для Зміцера традыцыйна становяцца расейцы і ўкраінцы.

Апошнія навіны