BE RU EN

ААТ «Віцебскія прадукты» скасавала выплату авансу

  • 19.03.2015, 16:33

Кампанія склала дапаўненне да кантракту, якое абавязаныя падпісаць усе.

Нядаўна ўжо паведамлялася аб праблемах на прадпрыемстве: некалькі супрацоўнікаў адначасова паскардзіліся на тое, што пачынаецца «аптымізацыя кадраў», а заробак налічваюць паводле нейкай дзіўнай схемы - то дадуць гатоўкай, то на карту, то наогул без прэміі. Паведамлялі і аб новай схеме выплат: раз у месяц, без авансу.

Сёння гэтую інфармацыю пацвердзіў іншы чытач charter97.org.

Працаўнікам заявілі пра тое, што аванс яны атрымліваюць апошні раз, пра што і апавясцілі наўпрост на працоўным месцы. Акрамя гэтага, сказалі, што хутка вышлюць дапаўненні да кантрактаў, у якіх будзе пазначана, што выплата зарабку будзе праводзіцца адзін раз у месяц. Наколькі нам вядома, прадпрыемства можа само вызначаць, колькі разоў ім выплачваць заробак, але ж становіцца відавочным адно: не ад добрага жыцця ўсё гэта робіцца. Людзі, якія прывыклі да двухразовых грашовых паступленняў, якія былі стабільнымі цягам многіх гадоў, цяпер павінны пераглядаць сямейны бюджэт, фінансава ўціскацца, выкручвацца і змяняць выплаты крэдытаў, камунальных і іншых плацяжоў.

Выбару самому работніку не застаецца. Не падпісваеш дапаўненне ці не згодны з ім - кантракт аўтаматычна скасоўваецца. Пры гэтым гучыць вельмі зручная для ўсіх кіраўнікоў у нашай краіне фраза: «Калі каму-небудзь штосьці не падабаецца - звальняйцеся». Вось такая сітуацыя», - напісаў ён.

На прадпрыемстве па-ранейшаму пакідаюць сітуацыю без каментароў.

Нагадаем, апошнім часам многія прадпрыемствы пераводзяцца на скарочаны працоўны тыдзень або вымушаюць рабочых пісаць заявы аб адпачынку за свой кошт. Так, толькі за пачатак сакавіка ў рэдакцыю charter97.org паступілі скаргі з такіх прадпрыемстваў як «Гомсельмаш», Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў, Бабруйскі завод дэталяў і агрэгатаў, «Магілёўтрансмаш», «Строммашына», МТЗ, «Гомельдрэў», Менскі падшыпнікавы завод, Беларуская чыгунка, ААТ «Віцебскія прадукты» і іншыя.

Апошнія навіны