BE RU EN

Журналісты Charlie Hebdo апублікавалі карыкатуры на Пуціна

  • 19.03.2015, 15:40

Французскае сатырычнае выданне ў свежым выпуску прысвяціла разварот карыкатурам на прэзідэнта Расеі.

Старонкі Charlie Hebdo з карыкатурамі апублікаваў блогер Рустэм Адагамаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

На адной з іх выявы Уладзіміра Пуціна з саборам Васіля Блажэннага на галаве. Побач крыж з эмблемай ФСБ, «Газпром» у выглядзе гіганцкага спрута, а таксама лідар «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пэн і актор Жэрар Дэпардзье.

Унізе старонкі намаляваныя скрываўленыя целы людзей, чые смерці звязваюць з жорсткай палітыкай Крамля.

Апошнія навіны