BE RU EN

Максім Вітус перайшоў у менскае «Дынама»

  • 19.03.2015, 15:33

19 сакавіка футбольны клуб «Дынама-Менск» уклаў кантракт з Максімам Вітусам.

Абаронца нарадзіўся 11 лютага 1989 у Ваўкавыску. Прафесійную кар'еру пачаў у МТЗ-РІПА, у складзе якога выступаў з 2007 да 2011 года, стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі-2008 і ўладальнікам Кубка-2008. З 2012 да 2014 гуляў у «Нёмане». Фіналіст Кубка Беларусі-2014. Выступаў за юнацкую (U-19), моладзевую (U-21) і алімпійскую нацыянальныя каманды Беларусі. Увайшоў у канчатковую заяўку на Алімпійскія гульні-2012 у Лондане, але не выступіў на турніры праз траўму, піша сайт клуба.

Максім Вітус перайшоў у «Дынама-Менск» як вольны агент.

Апошнія навіны