BE RU EN

25 тысяч беларусаў папрасілі не пускаць іх у казіно

  • 19.03.2015, 15:15

Больш за 25 тысяч беларусаў скарысталіся магчымасцю самастойна абмежаваць сябе ў наведванні гульнявых устаноў на тэрыторыі краіны.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік міністра падаткаў і збораў Васіль Каменка, паведамляе БелТА.

Захад у абароне фізічных асоб ад гульнявой залежнасці спрацаваў, нягледзячы на тое, што ідэя з самаабмежаваннем успрымалася скептычна, сказаў ён.

З студзеня 2013 года можна добраахвотна абмежаваць сябе ў наведванні гульнявых устаноў на тэрмін ад 6 месяцаў да 3 гадоў. Для гэтага дастаткова напісаць заяву і падаць яе ў любое казіно. Гэта заява вяртанню не падлягае і расцэньваецца як падача заявы ўсім арганізатарам азартных гульняў на тэрыторыі Беларусі. Звесткі аб такіх асобах МПЗ уносіць у спецыяльную базу звестак.

Апошнія навіны