BE RU EN

Беларусы за два месяцы заплацілі Br3 мільярды падаткаў на пазыкі

  • 19.03.2015, 14:50

Больш за 160 чалавек за два месяцы заплацілі падаходны падатак з пазык.

Пра гэта паведаміў начальнік галоўнай управы падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства падаткаў і збораў Міхаіл Расолька, паведамляе БелТА.

"За два месяцы працы больш за Br3 млрд падаходнага падатку дадаткова налічана на падставе пазык. Гэта больш за 160 чалавек", - сказаў Міхаіл Расолька.

Ён звярнуў увагу, што падаходны падатак падлягае заліку ці вяртанню пры поўнай сплаце пазык.

Як паведамлялася, з 1 студзеня 2015 года беларусам трэба плаціць падаходны падатак з пазык, крэдытаў, якія былі атрыманы ад іншых фізічных асоб, што не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ад замежных арганізацый, якія не ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі праз сталае прадстаўніцтва, а таксама ад замежных ІП.

Гэта тычыцца тых грамадзян, якія на патрабаванне падатковых органаў павінны падаць дэкларацыю аб даходах і маёмасці. Напрыклад, чалавек рабіў дарагія набыткі (нерухомасць, аўтамабіль і гэтак далей), але пры гэтым атрымліваў невялікі заробак або зусім не меў даходаў. Калі ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці ён пакажа, што рабіў гэтыя набыткі за кошт пазыкі ў іншай фізічнай асобы, то з гэтай сумы яму трэба будзе заплаціць падаходны падатак.

Падаходны падатак падлягае выплаце ў трыццацiдзённы тэрмiн з дня ўручэння паведамлення ад падатковага органа. Стаўка падатку складае 13%.

Апошнія навіны