BE RU EN

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Астане

  • 19.03.2015, 10:29

Беларускі дыктатар сёння вылятае ў сталіцу Казахстана.

Праграмай візіту запланаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Нурсултанам Назарбаевым, на якой будуць разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Чакаецца, што падчас візіту Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Казахстана і Расеі. На ёй плануецца абмеркаваць існуючыя гандлёва-эканамічныя выклікі ў працы Еўразійскага эканамічнага саюза. Таксама будуць разгледжаны некаторыя пытанні міжнароднага парадку дня, якія закранаюць інтарэсы трох краін.

Апошнія навіны