BE RU EN

Мянчук затрыманы за незаконную рэалізацыю спартыўнага харчавання

  • 19.03.2015, 10:12

Аператыўнікамі сумесна з супрацоўнікамі падатковай інспекцыі канфіскаванае спартовае харчаванне на суму больш за 170 млн. рублёў.

Беспрацоўны 24-гадовы мянчук, які не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, захоўваў у сябе дома такі спецыфічны тавар без суправаджальных дакументаў. Пакупнікі знаходзіліся праз сацыяльныя сеткі. З патэнцыяльнымі кліентамі малады чалавек дамаўляўся аб сустрэчы, пасля чаго на машыне прывозіў тавар, паказваў пакупнікам асартымент і, калі тых задавальняў прадукт, вёў продаж, піша БелаПАН.

У дачыненні да парушальніка супрацоўнікамі інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Цэнтральнага раёна Менска складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 12.7 КаАП (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).

Апошнія навіны